Знікаюць усходнеславянскія гаворкі


Ганна КАНДРАЦЮК, Ніва

— А ці можаце вызначыць мяжу між беларускімі і ўкраінскімі гаворкамі Беласточчыны? — патрабаваў Міраслаў Сцепанюк, дзеяч Саюза ўкраінцаў Падляшша.

— Гэтая праблема дастаткова асветлена ў „Атласе”, — прафесар Дарота Рэмбішэўская, працаўнік Польскай акадэміі навук, не пайшла на такую правакацыю…

19 лістапада г.г. на даклад прафесар Дароты Рэмбішэўскай пад загалоўкам «O „Atlasie gwar wschodniosłowiańskich”» сабралася рэкордная ў гісторыі беларускіх чацвяргоў аўдыторыя (арганізатар: Кафедра беларускай культуры Універсітэта ў Беластоку), у тым ліку і прадстаўнікі Саюза ўкраінцаў Падляшша. Здавалася, не абыдзецца без эмацыйнай спрэчкі. Прадстаўнікі згаданай арганізацыі ад пачатку свайго існавання прыдзіраюцца да дзесяцітомнага выдання Польскай акадэміі навук „Аtlas gwar wschodniоsłowiańskich Białostocczyzny”. Галоўны іх закід да навуковай крыніцы — межы паміж беларускімі і ўкраінскімі гаворкамі. І асабліва ў наш час, калі названае выданне стала адыгрываць станоўчую ролю ў працэсе польска-беларускага двухмоўя.

У сваім змястоўным выступленні прафесар Рэмбішэўская прапанавала знаёмства з гісторыяй і зместам выдання. Праца пачалася ў 1955 годзе ў Лабараторыі славяназнаўства Польскай акадэміі навук пад кірункам прафесар Антаніны Абрэмбскай-Яблоньскай. Дзеля доследаў было назначана 114 кропак на тэрыторыі ад Буга па Бобру. Прытым, як адзначыла дакладчыца, шчыльнасць даследаваных (…)