У сувязі з тым мелі мы замяшанне з палешукамі; у нас гайнаўска-бельскімі.

Палякі, не толькі ў дзевятнаццатым стагоддзі, але і цяпер, нярэдка лічаць беларусаў як крэсавых палякаў. Так ужо павялося ў імперскіх нацыях:
мадзьяры глядзелі некалі на славакаў як на славакамоўных мадзьяраў; гэтак жа немцы на чэхаў або шведы на неўскіх русакоў.

Не трэба нам браць гэта ў галаву і, звычайна, надалей быць сабою. Хто ж ад нас саміх лепей ведае, хто ты напраўду? Маскаль? Лях?

У сувязі з тым мелі мы замяшанне з палешукамі; у нас гайнаўска-бельскімі. Хто яны: беларусы, ці мо ўкраінцы. Знаходзіліся такія мудрацы, якія на падставе дыялектнай мовы вызначалі палешукоў як украінцаў. Калі б вырашала толькі мова, то польскія Татры трэба было б аднесці да Славаччыны. У Закапаным аўтахтонныя горцы гавораць жа па-славацку. А ёсць на свеце нацыі аднае мовы, як нямецкамоўныя аўстрыйцы ці швейцарцы. Ці сербамоўныя харваты, баснійцы. Уся сярэдняя і паўднёвая Амерыка – іспанамоўныя, акрамя партугаламоўнай Бразіліі, франкамоўнай Дамініканы. Аб чым гэта сведчыць? Нацыя – гэта ўласнае самаадчуванне. Я – беларус, бо адчуваю сябе беларусам і ніякім іншым.
І буду змагацца за беларускія інтарэсы, справы. Найперш за мову, бо маем жа сваю, і за нашу гісторыю, бо маем, таксама, сваю.
Сакрат Яновіч

Czasopis 2005.12

http://www.sonca.org/czasopis/in.php?id=0512/2005_12_c03